Кароткая інфармацыя аб музейным пакоі

Дата: 9 марта 2016 в 20:13, Обновлено 2 ноября 2022 в 12:29

Кароткая інфармацыя  аб музейным пакоі
 “Спадчына”

       “Спадчына”  1 верасня 1997 года.

 Профіль музея:  гісторыка-краязнаўчы.
 Агульная плошча музейнага памяшкання 50 кв. м.
 Прадметамі  вывучэння  з’яўляюцца:  гісторыя  вёскі , школы, вядомых асоб, ветэраны.
 Напрамкі  работы:
           -пошукава-даследчая  дзейнасць;
           -улік  і захаванне  фондаў;
            -экспазіцыйная дзейнасць;
            -вучэбна- асветніцкая дзейнасць.

 

 Раздзелы экспазіцыі музейнага пакоя:
      «Беларускі  быт»;
      «Рэха вайны»;
      «Ветэранам Вялікай Айчыннай  вайны прысвячаецца… »;
      «Афганістан баліць  ў маёй  душы…»;
      «Гісторыя  вёсак Майсееўка, Хамічкі, Касцюковічы»;
      «Летапіс  школьных гадоў»;
      «Перадавікі сельскай гаспадаркі»;
      «Ветэраны педагагічнай працы».

 

Раздзел экспазіцыі «Беларускі быт», «Гісторыя вёскі» расказвае аб асаблівасцях
беларускага быту, вядзенні дамашняй гападаркі, змяшчае прадметы дамашняга ўжытку.

 

Раздзел экспазіцыі: «Рэха вайны».
Тут  прадстаўлены экспанаты пасляваеннага  часу, сабраны матэрыял аб байцах і камандзірах,  якія ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Майсееўка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у студзені 1944 года.

 

Раздзел экспазіцыі: «Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца…»
У раздзеле сабраны матэрыялы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – жыхарах вёсак  Майсееўка, Хамічкі, Касцюковічы: ваенныя фатаздымкі, біяграфічныя даныя, успаміны, творчыя работы вучняў школы.

 

Раздзел экспазіцыі: «Афганістан  у маёй душы…»
тут прадстаўлены фатаздымкі  жыхароў вёсак Майсееўка і Касцюковічы - удзельнікаў вайны ў Афганістане. Шмат матэрыялу сабрана аб загінуўшым аднавяскоўцы  Сілічу Сяргею Уладзіміравічу , які быў узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі” пасмяротна.

 

Раздзел экспазіцыі «Гісторыя вёсак Майсееўка, Хамічкі, Касцюковічы». Тут
прадстаўлены  летапісы вёсак Майсееўка, Хамічкі , Касцюковічы.

Раздзел экспазіцыі «Летапіс школьных гадоў». Сабраны матэрыялы гісторыі  школы з
часу  яе адкрыцця. Дакументы  экспазіцыі расказваюць аб настаўніках,  якія працавалі ў школе, аб выпускніках, аб піянерскай і камсамольскай арганізацыях школы.

 

Раздзел экспазіцыі  «Перадавікі сельскай гаспадаркі» змяшчае фатаздымкі  лепшых
працаўнікоў калгаса імя Леніна, летапіс калгаса.

 
       У музейным пакоі знаходзяцца прылады працы:  серп, сякера, каса.
Прадметы дамашняга ўжытку : мэбля, посуд, маслабойка, сіта, прас, ступа, ухваты, форма для выпечкі хлеба, жорны, камень для жорнаў,тарка, пралка, кросны , скрыня, ручная швейная машынка, керасінавая лямпа, падсвечнік і іншыя прадметы.

Прадметы прыкладнога народнага мастацтва : вышыўкі, фіранкі,
просцілкі, ручнікі.

Прадметы ваенных часоў:  гільзы,  тэрмас, кацялок, фляжкі для вады , каска.

Фатаздымкі і дакументальныя матэрыялы гісторыі вёсак  Касцюковічы, Хамічкі, Майсееўка.

Таксама ў музейным пакоі ёсць вугалок сялянскай хаты.

У школьным музейным пакоі праводзяцца экскурсіі па раздзелах:
«Беларуская народная культура»
«Сцяжынкамі  гісторыі»
«Гісторыя вёскі Майсееўка»,
«Вёска Майсееўка ў гады вайны»,
 «Вёска Хамічкі ў гады вайны»,
 «Вёска Касцюковічы ў гады вайны»,
 «Ніхто не забыты, нішто не забыта»
«Гісторыя калгаса імя Леніна»,
«Нашы слаўныя аднавяскоўцы » і г.д.

У музейным пакоі акрамя экскурсій праводзяцца  агульнашкольныя мерапрыемствы, урокі Мужнасці, гадзіны Памяці.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.