Сусветны дзень правоў чалавека

Дата: 10 декабря 2019 в 19:41, Обновлено 11 декабря 2019 в 19:46
Автор: Бек Н. М.
358 просмотров

10 снежня – Сусветны дзень правоў чалавека

10 снежня 1948 года была абвешчана дэкларацыя правоў чалавека, якую святы Ян Павел ІІ назваў «сапраўднай вехай на шляху маральнага развіцця чалавека».

Баронячы годнасць кожнай чалавечай істоты, Касцёл не спыняецца паўтараць пра правы, якімі гэтую істоту надзяліў Створца. Правы, якія ў сваю чаргу сама сусветная грамадская супольнасць аформіла ў асобную Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Кожны чалавек мае права на жыццё, цялесную цэласнасць і сродкі, неабходныя для правільнага развіцця жыцця: перш за ўсё ежу, адзенне, жыллё, адпачынак, медыцынскае і сацыяльнае абслугоўванне. Больш за тое, чалавечая істота мае права на бяспеку ў выпадку хваробы, згубы працаздольнасці, удаўства, старасці, беспрацоўя і ва ўсіх выпадках, калі ён губляе сродкі падтрымання жыцця не па сваёй віне», — адзначаецца ў энцыкліцы Яна XXIII Pacem in Terris.

Спіс правоў чалавека паводле энцыклікі Centesimus annus:

  • права на жыццё, якое ўключае права дзіцяці развівацца ў мацярынскім улонні ад моманту зачацця;
  • права жыць у поўнай сям’і і ў маральным асяроддзі, якое садзейнічае развіццю асобы;
  • права на інтэлектуальнае развіццё;
  • права на свабоду ў пошуках і пазнанні праўды;
  • права на ўдзел у працы па выкарыстанні зямных рэсурсаў і на здабыванне гэтай працай сродкаў на жыццё для сябе і сваіх блізкіх;
  • права свабодна ствараць сям’ю, прымаць і выхоўваць дзяцей;
  • права на жыццё паводле праўд сваёй веры і згодна з трансцэндэнтнай годнасцю сваёй асобы

Тое, што датычыцца кожнай асобы, датычыцца таксама кожнай нацыі і народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.